ОАО «9-я Стоматологическая поликлиника»

Запись на прием и справка:

+375172940094

+375172853644

+375447940094

+375333640094

Режим работы:

Пн - пт: 08.00 - 21.00
Сб: 09.00 - 15.00

Адрес:

Минск,
ул. Захарова, д. 52, к. 2

ОАО «9-я Стоматологическая поликлиника» СРОЧНО!!! Требуется на постоянную работу рентгенолаборант!!! Звонить по тел.+375 17 294 84 13

У заўзятых курцоў - карыес зубоў

Курэнне шкодзiць усiм сicтэмам aргaнiзмa, аднак першае, што трапляецца шкодным рэчывам на шляху - зубы. Карыес - гэта, вядома, не рак лёгкага або iнсульт, не язвавая хвароба або эндаартэрыт (захворванне артэрый), але...

Паводле слоў урача-стаматолага-тэрапеута 9-й стаматалагiчнай пaлiклiнiкi г. Miнскa Алены СЫРАЕГIНАЙ, сярод курцоў у 2 разы больш людзей, якiя не маюць нiводнага зуба пасля 65 гадоў. Пачынаецца ўсё з налёту, якi ўтвараецца вельмi хутка з-за пастаянна высокай сухасцi ў роце. Слiна ў курца выдзяляецца ў малой колькасцi, а таму не здольна хоць неяк змываць i абараняць рот ад шматлiкiх бактэрый. Далей церпяць дзясны - парушаецца кровазварот, пашкоджваецца слiзiстая, з'яўляецца кроватачывасць i запаленне.

Стаматолагi добра ведаюць: калi перад табой курэц, можна i без агляду сказаць, што ў яго ёсць множны карыес. А карыес наогул лёгка пераходзiць ад аднаго зуба да другога. Пакуль далечыш адзiн зуб, можаш брацца за iншы. А не лячыць нельга, таму што наперадзе выдаленне i пратэзаванне. Аднаўляюцца ж курцы пасля любога хiрургiчнага ўмяшання дрэнна. Iмплантаванне часам немагчымае. Слiзiстая аказваецца цалкам загубленай канцэрагенамi. Паступова з'яўляецца лейкаплакiя паднябення - амаль нябачная бялёсая плёнка на паднябеннi, а скончыцца ўсё можа ракам cлiзicтай ротавай поласцi i губы. На фоне хворых зубоў абавязкова слабее iмунная сicтэма, чалавек становiцца больш схiльным да розных iнфекцый.

Нiякая зубная паста не дапаможа папярэдзiць разбуральнае дзеянне дыму на зубы i слiзiстую.

Калi вы яшчэ не развiталicя з жудаснай звычкай, матывуйце сябе як мага хутчэй, бо адмова ад цыгарэт гарантуе вам:

  • адсутнасць непрыемнага паху з рота;
  • магчымасць знiзiць частату наведвання стаматолага;
  • змяншэнне рызыкi развiцця вялiкай колькасцi захворванняў, у тым лiку стаматалагiчных.