ОАО «9-я Стоматологическая поликлиника»

Запись на прием и справка:

+375172940094

+375172853644

+375447940094

+375333640094

Режим работы:

Пн - пт: 08.00 - 21.00
Сб: 09.00 - 15.00

Адрес:

Минск,
ул. Захарова, д. 52, к. 2

ОАО «9-я Стоматологическая поликлиника» СРОЧНО!!! Требуется на постоянную работу рентгенолаборант!!! Звонить по тел.+375 17 294 84 13

Газета "Звязда". "Сем разоў адмерай"

Чаму не варта рабіць у роце пірсінг?

Вядома, можна зрабіць пірсінг - праколы вушэй, носа, губ, языка, і не проста пракалоць, а яшчэ і ўпрыгажэнне туды ўставіць. Існуе нават упрыгажэнне зубоў, праўда, гэта ўжо абсалютна іншая працэдура... Ёсць і правілы па падтрыманні пірсінгу ў ротавай поласці, але спачатку трэба ўсё ж такі паразважаць над той рызыкай, якую прынясе з сабой модная забава.

Сёння пірсінг модны, а заўтра нехта пажадае ад яго пазбавіцца, і гэта будзе не так лёгка. Упрыгажэнне зняць не цяжка, а вось пашкоджаныя тканкі могуць не зарасці - тут вам і хранічнае запаленне. Акрамя таго, падчас зарастання ўтворыцца непрыгожы рубец. Калі сказаць коратка, то ўпрыгожваць цела праколамі - занятак шкодны. Здаровым і прыгожым наша цела робяць толькі здаровы лад жыцця і спорт.

- Пры пірсінгу магчыма і заражэнне інфекцыямі, і пашкоджанне сасудаў, нерваў, зубоў, - тлумачыць урач стаматолаг-тэрапеўт 1-й катэгорыі 9-й стаматалагічнай паліклінікі г. Мінска Марыя АЛЕЙНІК. - Асабліва небяспечны пірсінг языка і губ: ён можа прывесці да страты зубоў. Нават непрацяглае нашэнне нейкага ўпрыгажэння значна дэфармуе тканку дзясны, што не заўсёды паддаецца хірургічнаму лячэнню. Пашкоджанне адбываецца з-за пастаяннага кантакту дзясны і ўпрыгажэння. Узнікаюць праблемы з дзясной, скол зуба, пашкоджваецца і ўзнікае запаленне нерва, тканак перыядонту, што цягне за сабой выпадзенне зубоў, боль, напуханне, інфекцыі, павелічэнне колькасці сліны, слінацячэнне, страту смаку, расшчапленне або шчыліны ў зубах, цяжкае кровацячэнне, напуханне языка, праблемы падчас праверкі зубоў і правядзення рэнтгену зубоў. Пастаянная траўматызацыя - гэта яшчэ і павелічэнне анкалагічнай рызыкі.

Інфекцыя пагражае не толькі з-за пашкоджання, але і з-за вялікай колькасці бактэрый у роце. Рызыка ўзрастае і ад дотыку да месца або ювелірнага вырабу бруднымі рукамі, ужывання бруднай ежы або вадкасці і кантакту з нейкімі прадметамі. Пірсінг - гэта і перадача тых інфекцый, што перадаюцца праз кроў, такіх як ВІЧ і гепатыты.